9 красавiка 2025, Серада, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніца МЗС Канады: Стасункі з ЗША ніколі не будуць такімі, як раней

14
Кіраўніца МЗС Канады: Стасункі з ЗША ніколі не будуць такімі, як раней

Мелані Жалі звярнулася да сваіх еўрапейскіх калег.

Міністр замежных спраў Канады Мелані Жалі звярнулася з «пасланнем» да сваіх еўрапейскіх калег пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп нанёс удар па хаўруснікам новымі гандлёвымі тарыфамі, паведамляе Politico.

«Гэта мой зварот да еўрапейцаў: стасункі з ЗША ніколі не будуць такімі, як раней», - адзначыла Жалі ў штаб-кватэры NATO на сустрэчы міністраў замежных спраў краін Альянсу.

На яе думку, мэтай Трампа з'яўляецца «глабальная перазагрузка гандлю», якая пачалася з Канады.

Мы набываем у ЗША больш, чым у Вялікай Брытаніі, Францыі, Кітаі і Японіі, разам узятых. Калі вы так ставіцеся да свайго найлепшага кліента...гэта азначае, што вы хочаце істотна змяніць свой падыход да працы», - заявіла кіраўніца Міністэрства замежных спраў Канады.

Яна дадала, што тарыфы ў канчатковым выніку стануць падаткам для амерыканскага народа і заклікала еўрапейцаў «данесці гэта» да грамадзян ЗША, каб паўплываць на амерыканскае кіраўніцтва.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках