9 красавiка 2025, Серада, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з крамаў знік папулярны малочны прадукт

6
У Менску з крамаў знік папулярны малочны прадукт

Яго пастаўлялі з Расеі.

Пакупнікі заўважылі, што ў менскіх крамах знік ці застаўся ў абмежаваным асартыменце напой на расліннай аснове ад брэнда Planto, піша выданне «Минск-Новости».

Чаму ён знік і ці з'явіцца ў продажы зноў, расказалі ў Менгарвыканкаме.

Выяўляецца, справа ў тым, што вырабляе гэтую прадукцыю еўрапейская кампанія Danone, але яна пакінула Расею і Беларусь. У РФ гэты бізнэс прадалі мясцовым фундатарам, там працягваюць выпуск знаёмай прадукцыі, але пад іншымі назовамі. Менавіта з Расеі і пастаўляюць гэтыя прадукты ў Беларусь (расліннае малако Alpro прадаюць зараз пад брэндам Planto).

Адзначаецца, што ў нашай краіне больш за ўсё папулярныя, акрамя гэтага напою, таксама «Актывія», «Расцішка», Actimel, Danissimo і іншыя. Іх адсутнасць у крамах беларусы таксама ўжо заўважалі. Прычына - скасаванне дамоваў паміж расейскімі вытворцамі гэтай прадукцыі і пастаўшчыкамі.

«Раней пастаўкамі вышэйзгаданых тавараў у Беларусь займаўся адзін буйны імпарцёр. Нядаўна вытворца прадукцыі ў Расеі і пастаўшчык спынілі супрацоўніцтва. Новым пастаўшчыком ужо выбраная іншая кампанія», - распавяла начальніца галоўнай управы гандлю і паслуг Менгарвыканкама Алена Нагорная.

Паводле яе звестак, новы імпарцёр зараз укладае дамовы на пастаўкі ў Беларусь, і многія тавары пачнуць зноў увозіць у нашу краіну 7 красавіка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках