9 красавiка 2025, Серада, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Некаторыя ўласнікі пераацэньваюць сваё жыллё»

8
«Некаторыя ўласнікі пераацэньваюць сваё жыллё»

Рыэлтарка расказала, чаму вырас кошт арэнды кватэр у Менску.

У апошні час беларусы ў сацсетках часта скардзяцца на «шалёны» кошт здымнага жылля ў Менску. Рыэлтарка Наталля Гурневіч патлумачыла агенцтву «Минск-Новости», чаму кошт арэнды вырас, і прывяла канкрэтныя кошты. Паводле яе слоў, нават за 250 даляраў можна знайсці не «бабулін» варыянт.

- Кошт арэнды сапраўды вырас, некаторыя ўласнікі пераацэньваюць сваё жыллё, але гандаль дарэчны. За 250-300 даляраў можна знайсці дастаткова нармальныя варыянты: не з «бабуліным» рамонтам. Іншая справа, што іх вельмі хутка забіраюць. Мая рэкамендацыя: каб не прапусціць добрыя кватэры, можна наладзіць крытэры для пошуку і ўключыць апавяшчэнні на новыя варыянты, - сказала рыэлтарка.

Са слоў эксперткі, сярэдні кошт арэнды аднапакаёвай кватэры на гэты момант у сегменце «камфорт» складае 363 даляры, двухпакаёвая каштавацьме прыблізна 512, а за трохпакаёвыя просяць 692 даляры.

— Калі казаць аб бюджэтных варыянтах, то аднапакаёвая каштавацьме 200-250 даляраў, двухпакаёвая 300-350, а трохпакаёвая ад 350 да 550. Элітную аднапакаёвую можна зняць ад 800 да 1000 даляраў, двухпакаёвую ад 1000 да 1700, калі казаць аб цяперашніх прапановах на рынку, - адзначае Гурневіч.

Калі параўноўваць з аналагічным перыядам 2024-га, то прапаноў на рынку стала больш, павялічылася колькасць кватэр-студый і паўнавартасных аднапакаёвых, а кошт арэнды павысіўся не ашаламляльна. Імаверна, у тым ліку і за рахунак вялікай канкурэнцыі.

Са слоў Гурневіч, летась была здадзеная вялікая колькасць кватэр у новабудоўлях - іх аператыўна падрыхтавалі да здачы ў арэнду і апублікавалі аб гэтым аб'явы.

- Вельмі шмат кватэр з падобным рамонтам і амаль аднолькавага кошту, так што ў спажыўцоў ёсць магчымасць абраць. Адзначу, што большасць выбірае новыя жылыя комплексы, з добрай інфраструктурай і рамонтам. Спажыўцы гатовыя плаціць за добрае жыллё і не жыць у «бабуліным» рамонце з дыванамі на сценах, - патлумачыла рыэлтарка.

У эканом-сегменце пераважаюць Паўднёвы Захад, Маскоўскі раён, Каменная Горка, Кунцаўшчына, Чыжоўка, Ангарская. Хто выбірае «камфорт» - глядзяць у бок забудоў на праспекце Дзяржынскага, у «Менск Міры», Новай Баравой і «Лявадзе».

Калі казаць пра элітны сегмент, то часцей за ўсё аддаюць перавагі Цэнтральнаму і Першамайскаму раёнам, а менавіта жылому раёну Лябяжы, вуліцы Старажоўскай, жылому раёну Усход, ЖК «Парк Чалюскінцаў».

- Што тычыцца метражу і фармату, то часцей за ўсё выбіраюць аднапакаёвыя кватэры або фармат кватэры-студыі, і гэта студэнты альбо маладыя пары. Сямейныя і з дзецьмі аддаюць перавагу двухпакаёвым кватэрам, радзей трохпакаёвым і больш, - дадала экспертка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках