Расейскі камандзір загадаў адкрыць агонь па сваіх
1- 6.04.2025, 18:33
- 9,662

Праз непаслушэнства і невыкананне загадаў.
Украінскія выведнікі перахапілі чарговую размову расейскіх акупантаў, падчас якой камандзір войска РФ загадвае страляць па сваіх.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны ў Facebook.
«55-ку на**й, застрэліць, загад камбата страляць іх», — загадвае ў размове нервовы камандзір.
У ГУВ праінфармавалі, што пастанова аб «абнуленні» сваіх была прынятая праз непаслушэнства і невыкананне загадаў.
«Таму што праз іх разбіраюць нашыя пункты. Скажы, каб на**й гэтыя п***расы сыходзілі», — дадаў у размове расеец.
У канцы публікацыі ва ўкраінскай выведцы адзначылі, што за кожнае ўчыненае супраць народа Украіны ваеннае злачынства будзе справядлівая адплата.