Міністр абароны Беларусі ледзь не загінуў падчас землятрусу ў М'янме
23- 7.04.2025, 9:01
- 10,236

Віктар Хрэнін адзначыў, што яму «было страшнавата».
Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін сказаў, як перажыў землятрус падчас візіту ў М'янму, паведамілі на «Беларусі 1».
Хрэнін растлумачыў, што пры землятрусе ў М'янме ўсімі з беларускай дэлегацыі была праяўленая вытрымка і спакой. Хаця і дадаў, што «было страшнавата».
- Вядома, страшнавата было, калі знаходзішся ў будынку, і ён руйнуецца, - падзяліўся кіраўнік Мінабароны.