Украінскае войска прадаўжае баі ў Курскай вобласці РФ
1- 7.04.2025, 9:28
- 6,910

Генштаб УСУ раскрыў свежыя дэталі.
За мінулы дзень на Курскім кірунку Сілы абароны Украіны адбілі 35 атак супраціўніка.
Аб гэтым паведамілі ў Генеральным штабе Узброеных Сіл Украіны.
Вораг здзейсніў 212 артылерыйскіх абстрэлаў, з іх 13 з рэактыўных сістэм залпавага агню. Таксама нанесеныя 16 авіяцыйных удараў, падчас якіх было скінута 27 кіраваных авіябомбаў.

У Генштабе УСУ таксама паведамілі, што ўсяго за мінулы дзень страты расейскіх захопнікаў склалі 1350 чалавек. Таксама ўкраінскія воіны абясшкодзілі 13 танкаў, 25 баявых браняваных машын, 31 артылерыйскую сістэму, дзве рэактыўныя сістэмы залпавага агню, 28 БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню, 15 ракет, 70 адзінак аўтамабільнай тэхнікі і адзінку спецыяльнай тэхнікі акупантаў.