Кошт нафты Brent абрынуўся ніжэй за $64 за барэль
4- 7.04.2025, 9:41
- 3,148

Упершыню з красавіка 2021 года.
Кошт чэрвеньскіх ф'ючэрсаў на нафту Brent на лонданскай біржы ICE ўпаў на 2,89% - да $63,75 за барэль на 09:00 паводле Менску.
У ноч на 7 красавіка кошт ф'ючэрсаў на мінімуме даходзіў да $63,01 за барэль. Нафта маркі Brent таргуецца ніжэй за адзнаку $64 за барэль упершыню з 14 красавіка 2021 года.
Пачынаючы з моманту, калі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб увядзенні імпартных мытаў, кошт барэля нафты абрынуўся больш чым на $11 у абсалютным вылічэнні.