11 красавiка 2025, Пятніца, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі некаторыя цягнікі едуць са спазненнем

2
У Беларусі некаторыя цягнікі едуць са спазненнем

Праз абрынутыя на пуці дрэвы і моцны снегапад.

Непагадзь унесла карэкціроўкі ў расклад руху некаторых цягнікоў, паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.

Моцны парывісты вецер і "багаты снегапад" 7 красавіка сталі прычынай падзення дрэў на чыгуначныя пуці на ўчастку Асіповічы-Магілёў.

"Асобныя цягнікі на гэтым кірунку едуць з адхіленнем ад графіка руху арыенціровачна ад 15 хвілін да 1 гадзіны", - расказалі ў БЧ, дадаўшы, што рамонтныя брыгады прымаюць "аператыўныя захады ліквідацыі наступстваў непагадзі і ўводу цягнікоў у графік".

Больш падрабязную інфармацыю аб часе адпраўлення і прыбыцця цягнікоў можна атрымаць па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках