У Брагіне міліцыянты застрэлілі ліса
9- 7.04.2025, 11:39
- 3,924

Дзікая жывёліна знаходзілася каля шматкватэрнага жылога дома.
У Брагіне на Гомельшчыне міліцыянеры застрэлілі ліса. Дзікая жывёліна знаходзілася каля шматкватэрнага жылога дома. Мяркуецца, што ён быў шалёны, паведамляе "Еўрарадыё".
Мясцовыя жыхары выклікалі міліцыю. Участковы-міліцыянер знайшоў ліса пад балконам першага паверха. У яго былі відавочныя прыкметы шаленства.
Адзначаецца, што людзі не пацярпелі.