11 красавiка 2025, Пятніца, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У зброі РФ упершыню выявілі індыйскую дэталь

У зброі РФ упершыню выявілі індыйскую дэталь
ілюстрацыйнае фота

Вытворцы яшчэ двух кампанентаў пакуль не ідэнтыфікаваныя.

Расейская Федэрацыя амаль цалкам пазбавілася ад амерыканскіх кампанентаў у сваім узбраенні. Упершыню быў знойдзены кампанент індыйскай вытворчасці.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Галоўную ўправу выведкі Украіны.

Выведка Украіны выкрыла амаль 200 новых дэталяў і кампанентаў, якія ўжываюцца ў шасці тыпах расейскай зброі. Сярод іх – CRP-антэна расейскага «Шахеда», паўночнакарэйская балістычная ракета KN-24, кампутар з ракеты Х-47 «Кінжал», а таксама беспілотнікі «Supercam S350», «Гербера» і Zala.

Паводле ГУВ, у новых CRP-антэнах для дрона «Герань-2» былі знойдзеныя толькі два чыпы амерыканскай вытворчасці. Гэта сведчыць аб спробе Расеі зменшыць залежнасць ад кампанентаў краін, якія ўвялі санкцыі супраць яе.

Дарэчы, раней у расейскіх «Шахедах» былі выяўленыя новыя перашкодаабароненыя антэны з маркіроўкай на кітайскай мове. У адной з такіх антэн з 15 кампанентаў толькі два – вытворчасці амерыканскіх кампаній Texas Instruments і Linear Technologies.

А вось трансіверы, генератары, пераўтваральнікі сігналаў і іншыя мікрасхемы былі кітайскай вытворчасці. Асноўны чып CRP-антэны, які аналізуе ўваходныя сігналы і вызначае, якія з іх ігнараваць, выраблены кампаніяй Beijing Microelectronics Technology Institute.

«Упершыню ў расейскай зброі выявілі кампанент індыйскай вытворчасці – тактавы буфер ад Aura Semiconductor», – паведамілі ў выведцы.

Варта заўважыць, што вытворцы яшчэ двух кампанентаў пакуль не ідэнтыфікаваны, але, магчыма, яны таксама кітайскага паходжання.

Расея нарошчвае вытворчасць «Шахедаў»

Расейскі завод вытворчасці дронаў «Шахед» у асаблівай эканамічнай зоне «Алабуга» (Татарстан) у перыяд са студзеня да верасня 2024 года падвоіў колькасць выпушчаных БПЛА ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года. Тады ж стала вядома, што серыйныя нумары на карпусах збітых дронаў «Шахед» дасягнулі адзнакі 12 тысяч.

Як расказваў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, у дронах, якімі Расея атакавала Украіну 5 студзеня гэтага года, знайшлі 8755 кампанентаў замежнай вытворчасці.

Пры гэтым аналітыкі Інстытута вывучэння вайны мяркуюць, што тэмпы вытворчасці Расеяй ударных беспілотнікаў «Шахед» могуць знізіцца, бо расейцы могуць пераключыцца на робаты-прынады для абыходу і перагрузкі ўкраінскай СПА.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках