7 красавiка 2025, панядзелак, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёў зацерушыла снегам

1
Магілёў зацерушыла снегам

Гэтулькі снегу не было нават узімку.

Па Беларусі пранеслася стыхія - праз снегапады і моцны вецер спыніліся цягнікі, паваліла дрэвы. А ў Магілёве на пачатку красавіка надышла сапраўдная зіма. Фотакарэспандэнт «Смартпрэс» зрабіў здымкі снежнага панядзелка ў абласным цэнтры.

Шуфель мала чым дапаможа.

Давялося зноў даставаць валёнкі.

Каля бульвара Няскораных снегу - па пояс.

Дарэчы, Белгідрамет папярэджвае, што ў аўторак, 8 красавіка, на асобных адцінках дарог краіны захаваецца галалёдзіца. Удзень месцамі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15-18 м/с.

У Магілёве будзе воблачна з праясненнямі. Невялікі кароткачасовы снег, мокры снег (імавернасць ападкаў 60-70%), слабая мяцеліца.

У Менску і Берасці магчымасць ападкаў у выглядзе невялікага кароткачасовага снегу, мокрага снегу складзе 60-70 адсоткаў.

У Гомелі таксама часам невялікі снег, мокры снег (імавернасць ападкаў 80-90 адсоткаў).

А ў Гародні і Віцебску імавернасць ападкаў невялікая - усяго 10-15%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках