7 красавiка 2025, панядзелак, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў

2
У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў

Дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў.

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўленыя бацькі 3955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць з 2015 года. Колькасць пазбаўленняў бацькоўскіх правоў пачала актыўна расці пасля 2022 года, піша hrodna.life.

За мінулы год колькасць дзяцей, у чыіх бацькоў дзяржава забрала бацькоўскія правы, вырасла ажно на 528 чалавек, паказваюць звесткі Белстата. Гэта найбольшы прырост за апошнія некалькі год. У 2015 годзе - дзевяць гадоў таму - колькасць такіх дзяцей склала 3382. Да 2017 года гэтая лічба расла, а пасля, уключаючы 2021 год, колькасць пазбаўленняў стабільна ішла на спад. Толькі з 2022 года яна зноў пачала расці.

Часцей за ўсё, як і ў папярэднія гады, пазбаўляюцца правоў бацькі малодшых школьнікаў (ад 7 да 10 гадоў) і малых ад 2 да 3 гадоў. У 2024 годзе колькасць пазбаўленняў у гэтых узроставых групах таксама павялічылася, асабліва сярод дзяцей ва ўзросце 7-10 гадоў, дзе колькасць выпадкаў склала 1 047 чалавек. Радзей за ўсё пазбаўляюць правоў бацькоў дзяцей да года. У 2024 годзе такіх дзяцей было 278 - за год іх стала больш на 57 больш.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках