Беларус расказаў, як зрабіць паездку на таксі таннейшай, націснуўшы адну кнопку
3- 7.04.2025, 17:05
- 8,242

У чым сутнасць хітрыка.
Беларус апублікаваў у TikTok відэа, у якім падзяліўся лайфхакам для зніжэння кошту паездкі на таксі ў дадатку "ЯндэксGo". Мужчына паказаў прынцып метаду. Каментатары праверылі: у кагосьці сапраўды паездка стала таннейшай, у кагосьці — не, піша Telegraf.news.
Хітрык у наступным: пасля выбару ў дадатку адрасу, куды трэба паехаць, трэба пацягнуць уверх панэль з тарыфамі, затым абраць функцыю "Перавозка свойскай жывёліны", націснуўшы на паўзунок. “Бывае так, што звычайная паездка каштуе 38 рублёў, уключаеш перавозку жывёліны — яна пачынае каштаваць 32 рублі, 34”, — падзяліўся аўтар відэа.
Ён паказаў скрыншоты з дадатку, дзе бачна, што першапачаткова кошт паездкі быў 38,5 рубля, пасля націску кнопкі “Перавозка свойскай жывёлы” стала 34,5. Але пасля некалькіх такіх націскаў вынік зваротны: звычайная паездка - 33,5 рубля, са свойска жывёлінай - 34,5. Гэта значыць, гэты лайфхак не гарантуе зніжэння кошту паездкі.
Журналіст Telegraf.news праверыў: простая паездка па адным адрасе ў Менску ў "ЯндэксGo" каштавала 9,6 рубля, з уключанай "Перавозкай свойскай жывёліны" — 11,6.
“Паспрабавала, 3 р. на перавозку жывёл як на далёкія, так і на кароткія паездкі”, - расказала пасля выкарыстання парады адна каментатарка. “Было, 9,6, стала 13… Дзякуй”, - напісала іншая.
Але быў і станоўчы досвед у яшчэ адной карыстальніцы TikTok: “Рэальна працуе! Толькі што праверыла. На кароткі маршрут не спрацавала, а на далёкі - спачатку 25 р., а потым паказала 19”.
“У мяне на два рублі танней”, — пахвалілася каментатарка. Але больш было тых, у каго паездка з жывёлінай была ў дадатку даражэйшай.
Нехта ж задаўся іншымі пытаннямі: “Цікава. Калі я выклікай таксі на працу і ўключу функцыю “Перавозка свойскай жывёліны”, што мне кіроўца скажа? Ён жа можа адмовіцца мяне везці?
@_dmitry_s_v #беларусь🇧🇾 #такси #яндекстакси ♬ оригинальный звук - Дмитрий