Выкрыта падвойная хлусня РФ аб удары па Крывым Рогу
4- 7.04.2025, 17:17
- 10,342

СМІ атрымалі новае відэа моманту атакі.
Французскія СМІ апублікавалі відэа з камер назірання крыварожскай рэстарацыі RoseMarine у момант балістычнага ўдару Расеі. Яно канчаткова выкрыла хлусню расейцаў аб гэтым нападзе.
Кадры даступныя на Telegram-канале «Украіна 365».
Удар па Крывым Рогу балістычнай ракетай «Іскандэр» УС РФ нанеслі ў мінулую пятніцу, 4 красавіка. Расейская ракета ўпала на дзіцячую пляцоўку, дзе ў гэты час знаходзілася вялікая колькасць дзяцей.
Мінабароны Расеі ўзяло на сябе адказнасць за гэта ваеннае злачынства, назваўшы ўдар «высокадакладным» Пры гэтым яно сцвярджала, што падчас гэтай атакі была знішчаная рэстарацыя, дзе камандзіры Сіл абароны Украіны раіліся з «заходнімі інструктарамі».
Апублікаванае відэа, якое канчаткова зняпраўджвае хлусню Мінабароны Расеі аб гэтым удары. Яно знята камерамі назірання той рэстарацыі, якая нібыта «высокадакладна» была знішчаная, што ў момант атакі ўнутры ўстановы знаходзіўся толькі персанал.
Таксама бачна, што па рэстарацыі прайшлася даволі моцная ўдарная хваля ў момант атакі. Аднак ніякіх сур'ёзных разбурэнняў там не было, акрамя разбітых вокнаў, гэта значыць расейцы зманілі двойчы: аб траплянні па ўстанове, а таксама аб тым, хто знаходзіўся ўнутры.
Хлусню аб крывавым удары па Крывым Рогу паўтарыў і прэс-сакратар дыктатара РФ Дзмітрый Пяскоў.
«Ніякіх удараў па сацыяльных аб'ектах, па аб'ектах сацыяльнай інфраструктуры не наносяць», - дадаў прадстаўнік расейскага дыктатара.