7 красавiка 2025, панядзелак, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія мытнікі не далі ўвезці з Беларусі царкоўны звон

2
Літоўскія мытнікі не далі ўвезці з Беларусі царкоўны звон

Яго перадалі спецыялістам у культурнай спадчыне для ацэнкі.

Літоўскія мытнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю царкоўны звон, які без дакументаў везлі ў краіну.

Інцыдэнт адбыўся 16 сакавіка ў пункце пропуску "Салечнікі", паведамляе прэс-служба літоўскай мытні. Аўтамабіль Mercedes Sprinter, якім кіраваў грамадзянін Малдовы, прыбыў з тэрыторыі Беларусі. Кіроўца заявіў, што ў яго няма тавараў, якія трэба дэклараваць.

Але падчас праверкі мытнікі знайшлі царкоўны звон масай 260 кг, схаваны за мяшкамі. Кіроўца растлумачыў, што ў яго няма ніякіх дакументаў на незвычайны груз. Мужчына сказаў, што звон вязе з расейскага Падольска ў Малдову цераз Беларусь і Літву на просьбу патрыярхаў Кірылы і Мікалая.

Літоўская мытня западозрыла, што звон можа быць аб'ектам культурнай спадчыны. Таксама мытнікі не выключаюць, што ён мог быць выкрадзены з тэрыторыі Украіны. Яны перадалі звон спецыялістам у культурнай спадчыне для ацэнкі.

Мяркуючы з надпісаў на звоне, ён можа быць прысвечаны праваслаўнаму святому Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя, мітрапаліту Кіеўскаму і ўсяе Русі святому Пятру Магіле.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках