«Выдалі вонкава ідэальныя купюры»
12- 7.04.2025, 17:44
- 15,894

Беларуска думала, што купляе ідэальныя даляры, але ў іншым банку з'явіліся сумневы.
У сітуацыі з абменам даляраў з'яўляюцца новыя нюансы. Пару месяцаў таму частка кліентаў пачала пазбягаць так званых старых даляраў і стала паляваць на новыя сотні. А некаторыя прыдумалі выкрут: купляць дробныя купюры замест старых соцень.
Такія дробныя купюры патрапілі ў рукі чытачцы Onliner, але яна кажа, што ўсё адно атрымала праз іх праблемы.
Паводле ейныхслоў, яна купляла $100 дробяззю ў "Белгазпрамбанку", ёй выдалі "вонкава ідэальныя купюры".

Але калі яна спрабавала іх абмяняць, то тры купюры $20, $20, $10 у іншым банку не прынялі. Пры прасвеце ва ўльтрафіялёце знайшлі дэфекты, сцвярджае чытачка.
- Пісала зварот, даслалі адказ: правярайце каля касы. Як можна праверыць каля касы, калі дэфект паказвае толькі пры прасвеце спецыяльным дэтэктарам? – пытаецца чытачка.

У адказе банк сапраўды звяртае ўвагу, што не можа задаволіць заяву, калі кліент не пералічыў грошы ў прысутнасці касіра. "З вашага боку прэтэнзій да якасці грошай не было", – гаворыцца ў адказе банка. Разам з тым у банку ёсць паслуга замены валюты з пашкоджаннямі, але трэба заплаціць камісію. Потым гэтыя банкноты забіраюць з абарачэння, адзначылі ў банку.