Еўразвяз рыхтуе аплатную рэвалюцыю
7- 7.04.2025, 20:17
- 10,384

ЕЗ працуе над стварэннем альтэрнатывы Visa і PayPal.
Еўропа павінна пазбавіцца залежнасці ад амерыканскіх і кітайскіх платформаў, такіх як Visa, Mastercard, PayPal і Alipay і правесці аплатную рэвалюцыю.
Пра гэта заявіла прэзідэнтка Еўрапейскага цэнтральнага банка Крысцін Лагард, паведамляе Business Today.
Паводле ейных слоў, Еўропа павінна стварыць уласную альтэрнатыву для забеспячэння фінансавага суверэнітэту. На ейную думку, поўнасцю уніфікаваны рынак капіталу можа пракласці шлях да больш глыбокай фіскальнай інтэграцыі, з патэнцыяльным дабаўленым коштам да 3 трыльёнаў еўраў штогод.
– Visa, MasterCard, PayPal і Alipay кантралююцца амерыканскімі ці кітайскімі кампаніямі. Мы павінны пераканацца, што існуе еўрапейская прапанова, - адзначыла яна.
Ейныя словы прагучалі на фоне ініцыятывы ЕЗ аб стварэнню адзінага рынку капіталу ў краінах ЕЗ. Гэта павінна аблегчыць інвестыцыі і забеспячэнне лепшага доступу да фінансавання для кампаній, а грамадзянам - дапамагчы эканоміць больш эфектыўна.
Зрэшты, стварэнне еўрапейскай альтэрнатывы Visa і Mastercard сутыкаецца з сур'ёзнымі выклікамі.
Сярод іх:
- нізкія камісіі за абмен у Еўропе абцяжарваюць дасягненне прыбытковасці;
- для стварэння інфраструктуры, здольнай канкурыраваць з глабальнымі гульцамі, патрабуюцца значныя першапачатковыя інвестыцыі;
- перашкоды на шляху ўкаранення ўключаюць змяненне паводзін спажыўцоў і прадаўцоў, а таксама перакананне банкаў падтрымаць новую сістэму;
- тэхнічная складанасць, асабліва ў пытаннях бяспекі, абароны ад махлярства і транспамежнай сумяшчальнасці;
- кіраванне і каардынацыя, паколькі дзяржавам-сябрам і ўстановам неабходна будзе ўзгадніць выкананне і нагляд.