ЕЗ адкажа на тарыфы Трампа двума этапамі
4- 7.04.2025, 19:55
- 6,174

Першыя контрзахады - ужо 15 красавіка.
Еўразвяз рыхтуе адказ на тарыфы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа супраць імпарту алюмінію і сталі. Першыя контрзахады Еўропы могуць набыць моц ужо 15 красавіка.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на еўракамісара ў гандлі і эканамічнай бяспецы Мараша Шэфчовіча, якога цытуе прэс-служба Еўрзвязу.
Шэфчовіч адзначыў, што Еўразвяз гатовы сесці за стол перамоў з ЗША наконт узаемных тарыфаў на імпарт, як толькі амерыканскія партнёры будуць гатовыя. Аднак ён прызнаў, што супрацоўніцтва з ЗША ў гэтым пытанні запатрабуе часу і намаганняў. Таму ЕЗ не будзе чакаць і ўжо цяпер адкажа на мыты Трампа.
- Хоць ЕЗ адкрыты да перамоў і аддае ім перавагу, мы не будзем чакаць вечна. Пакуль не будзе адчувальнага прагрэсу, мы будзем працаваць у трох кірунках: абарона інтарэсаў праз контрмеры, дыверсіфікацыя гандлю праз новыя пагадненні і прадухіленне гандлёвых абыходных манеўраў, - расказаў еўракамісар.
У адказ на мыты ЗША на сталь і алюміній ЕЗ ужо распрацаваў шэраг контрзахадаў і плануе іх разгледзець на гэтым тыдні.
- Мы атрымалі зваротную сувязь ад дзяржаў-чальцоў і 660 зацікаўленых старон. Мы старанна ўсё прааналізавалі і падрыхтавалі пералік контрмер, збалансаваўшы нагрузку паміж краінамі ЕЗ, - дадаў Шэфчовіч.
Галасаванне аб контрмерах на тарыфы ЗША запланаванае на 9 красавіка, а канчатковае прыняцце - 15 красавіка. Першая частка мер набудзе моц у гэты ж дзень, а астатнія - 15 траўня, паведаміў еўракамісар.
Таксама Еўразвяз хоча ўзмацняць гандлёвыя і інвестыцыйныя сувязі з такімі партнёрамі, як Індыя, Інданезія, Тайланд, Філіпіны і краіны Персідскай затокі, і абараніць еўрапейскі рынак ад гандлёвых абыходных манеўраў.