Украіна нанесла магутны ўдар па блізкім да Пуціна алігарху
3- 7.04.2025, 22:12
- 11,598

Нацыяналізаваныя мільярдныя актывы.
Сёння, 7 красавіка, Найвышэйшы антыкарупцыйны суд Украіны вынес пастанову аб нацыяналізацыі на карысць дзяржавы прадукцыі і сыравіны, уладальнікам якіх быў падсанкцыйны расейскі мільярдэр Алег Дзерыпаска, які ўваходзіць у асяроддзе Пуціна, паведамляе ўкраінская контрвыведка ў сваім афіцыйным тэлеграм-канале.
Дзерыпаску да нядаўняга часу належала больш за 500 тысячаў тонаў баксітаў і гліназёму, здабытых на тэрыторыі Украіны да 2022 года, гэта значыць да пачатку адкрытага ўварвання расейскіх войскаў у нашу краіну.
Названыя карысныя выкапні і сыравіна больш за тры гады захоўваліся на складах Мікалаеўскага гліназёмным завода, якім таксама валодаў расейскі алігарх.
– Кошт нацыяналізаваных актываў Алега Дзерыпаскі складае больш за 2 млрд грн, – падкрэсліваюць у СБУ.
Акрамя таго, у ходзе следства вызначана, што прыродныя рэсурсы, а таксама здабытую сыравіну (аксід алюмінію) выкарыстоўвалі на расейскіх заводах Дзерыпаскі для выплаўлення алюмінію, з якога вырабляюць кампаненты для балістычных ракетаў, БПЛА і РЛС.
Падкрэсліваецца, што расейцы наладзілі абыходныя схемы, каб прадукцыя, якая належыць Дзерыпаску, трапляла на тэрыторыю РФ і такім чынам спрыяла ўмацаванню абароннай прамысловасці РФ. Тым не менш у пачатку 2023 года ўкраінскія праваахоўныя органы раскрылі гэтую схему, цалкам заблакаваўшы адпраўку баксітаў і гліназёму расейскаму боку.