8 красавiка 2025, aўторак, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грэнландыі зацвердзілі новы ўрад

8
У Грэнландыі зацвердзілі новы ўрад
ЕНС-ФРЭДЭРЫК НІЛЬСЭН

Ён выступае за патэнцыйную незалежнасць ад Даніі.

Парламент Грэнландыі 7 красавіка ўпершыню сабраўся ў новым складзе пасля выбараў у мінулым месяцы і зацвердзіў прэм'ер-міністрам лідара найбуйнейшай партыі «Дэмакратыт» Енса-Фрэдэрыка Нільсэна, паведамляе a target="_blank" href=https://www.eurointegration.com.ua/rus/news/2025/04/7/7209001/>«Еўрапейская праўда» са спасылкай на DR.

Пасля зацвярджэння на пасадзе прэм'ера Грэнландыі Нільсэн зацвердзіў склад свайго ўраду, у які ўвайшлі чатыры з пяці парламенцкіх партый.

Папярэднік грэнландскага прэм'ера Мутэ Эгедэ ўзначаліў Міністэрства фінансаў і падаткаў, а за знешнія стасункі і далей будзе адказваць Вівіян Моцфельт.

Новы ўрад Грэнландыі выступае за пашырэнне аўтаноміі і патэнцыйную незалежнасць ад Даніі, але пры гэтым не аддае перавагу таму, каб уваходзіць у склад ЗША.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках