Эксперт: У свеце будуць нараджацца новыя гандлёвыя хаўрусы без удзелу ЗША
6- 7.04.2025, 20:37
- 4,228

У гэтых хаўрусах можа быць зона свабоднага гандлю без мытаў і абмежаванняў.
У новыя гандлёвыя хаўрусы, якія будуць стварацца ў свеце, увойдуць розныя краіны, аднак ЗША ў іх не будуць удзельнічаць. У гэтых хаўрусах можа быць зона свабоднага гандлю без мытаў і абмежаванняў.
Такое меркаванне FREEДОМ выказаў украінскі прафесар, рэктар Міжнароднага інстытута бізнэсу, банкір і эканаміст Аляксандр Саўчанка.
Ён мяркуе, што ў новы гандлёвы блок абавязкова ўвойдуць Еўрапейскі Звяз і Канада, а таксама Японія і Аўстралія.
– І самае парадаксальнае, што можа здарыцца, Кітай можа прапанаваць Еўрапейскаму Звязу такую зону без абмежаванняў, без мытаў, хоць гэта будзе вельмі цяжка, асабліва для немцаў. Чаму? Бо кітайскія вытворцы машынаў у сутнасці без ліцэнзіі крадуць тэхналогіі. Вось у BMW скралі рухавік і ставяць на свае машыны. І таму немцы хочуць нейкія мыты ўвесці з Кітаем. Але я ўпэўнены, яны знойдуць агульную мову, Кітай і Еўразвяз, – сказаў Саўчанка.
Эканаміст выказаў меркаванне, што, верагодна, на пачатку супрацоўніцтва краінаў могуць дзейнічаць нейкія мыты, але пасля будзе зона бязмытнага вольнага гандлю.
– А за эканамічным хаўрусам можа нарадзіцца і палітычны, і гэта датычыцца не толькі эканомікі. Канада ўжо ў сутнасці стане хутка краінай Еўрапейскага Звязу. Трамп, не разумеючы, парушае не толькі законы эканомікі, геапалітыкі, але нават ужо бяспека свету можа зыходзіць не ад Злучаных Штатаў, а ад іншых хаўрусаў, – выказаў ён меркаванне.