Новы седан Audi A6 2025 паказалі да прэзентацыі
5- 7.04.2025, 20:44
- 5,438

Дызайн аўто стаў больш элегантным.
Апублікаваныя першыя фота седана Audi A6 новага пакалення. Прэзентацыя мадэлі адбудзецца праз тыдзень.
Першыя падрабязнасці новай мадэлі раскрылі на афіцыйным сайце нямецкага аўтавытворцы.

Як вядома, новы Audi A6 шостай генерацыі дэбютаваў у кузаве ўніверсал (Avant), аднак седан застанецца ў яго лінейцы. На тызерах відаць, што чатырохдзверная мадэль атрымае вузкія падзеленыя ліхтары.
У анфас седан Audi A6 не будзе адрознівацца ад універсала. Дызайн аўто стане больш элегантным – на змену граням прыйдуць больш плыўныя лініі.
Салон Audi A6 у кузаве седан не паказалі, аднак ягоная кампаноўка не зведае зменаў і будзе такой самай, як у Avant. Гэта значыць, што на пярэдняй панэлі можа быць устаноўлена да трох экранаў. Сярод опцый з'явяцца чатырохзонны клімат-кантроль і ChatGPT.

Чакаецца, што седан Audi A6 2025 атрымае са старту тыя ж рухавікі, што і ўніверсал. Гэта значыць, што яго прапануюць з бензінавымі турбаматорамі аб'ёмам 2,0 л (204 к. с.) і 3,0 л (367 к. с.), а таксама з 2,0-літровым 204-моцным турбадызелем. Будуць даступныя версіі з пярэднім і поўным прывадам.