8 красавiка 2025, aўторак, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Альтэрнатываў шмат»: Як Украіна можа біць па Расеі

4
«Альтэрнатываў шмат»: Як Украіна можа біць па Расеі

Украіна нарошчвае магчымасці і не змяншае тэмп.

Украіна павінна не страчваць тэмп і прадаўжаць біць па Расеі. Варыянтаў для ўдараў па тэрыторыі РФ ёсць нямала, нават без энэргетычных аб'ектаў.

Пра гэта ў каментары РБК-Украіна заявіў паліттэхнолаг Тарас Загародні.

– Што павінна рабіць Украіна? Умацаваць стасункі ўнутры Еўропы, патрабаваць зноў-такі грошы, ну і дзяўбаць па тэрыторыі Расеі. Калі цяпер тэарэтычна ёсць нейкае там нафтавае перамір'е і гэтак далей, тое, што Украіна не хоча парушаць. Калі па нафце нельга, то там завод, там у Саратаўскай вобласці, які оптавалакно вырабляў, – расказаў Загародні.

Паводле ягоных словаў, Расея вялікая, а СПА ўсё знаходзіцца ў Маскве. Таму ёсць шмат альтэрнатываў, куды ўкраінцам можна біць па Расеі.

– Нам ёсць куды даставаць, куды біць па прадпрыемствах, па абаронцы. І дзяўбці, і дзяўбці па Расеі, нарошчваць свой патэнцыял. Магчыма, што пад восень ва Украіне падыдзе пытанне да Расеі, ці вы, як вы гаварылі, «забіраеце манаткі» з нашай тэрыторыі ўвогуле, ці ваша газатранспартная сістэма проста перастае жыць, і паспрабуйце цяпер расейцам, што замярзаюць, растлумачыць пра веліч і гэтак далей, – дадаў эксперт.

Ён растлумачыў, што не верыць у бунты расейцаў праз рост коштаў ежы ці праз тое, што ўлада будзе забіраць фундушы насельніцтва. Зусім іншае – калі расейцы пачнуць мерзнуць.

– Не веру, што нават праз дэфіцыт будзе (бунт – рэд.). А вось калі пачнуць яны мерзнуць – гэта іншае пытанне. Неяк не пра веліч, ведаеце, нешта тэлевізар не працуе, калі ў цябе батарэі не працуюць пры мінус 20, – дадаў Загарадні.

Таму ён падкрэсліў, што магчымасці Украіны для ўдараў нарошчваюцца, ракеты з'яўляюцца, і «шмат чаго цікавага будзе з'яўляцца». І цяпер вельмі важна не страчваць тэмп.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках