«Пуціна могуць “знесці”»
8- 7.04.2025, 22:35
- 9,918

Як падзенне коштаў нафты адаб'ецца на РФ.
Расейская эліта можа зрушыць дыктатара Пуціна пасля таго, як кошты нафты дасягнуць крытычна нізкага парога.
Пра гэта ў каментары РБК-Украіна заявіў украінскі паліттэхнолаг Тарас Загародні.
«Пакуль там ва ўладзе Пуцін, ён будзе “быкаваць” да канца. Але калі будзе падзенне коштаў нафты, то там у элітаў будуць прапановы зносіць гэтага псіха і рабіць тое, што трэба», – мяркуе палітолаг.
Бо паводле ягоных словаў, Расеі ўсё роўна патрэбныя грошы для таго, каб забяспечваць як грамадзянаў, так і рэгіёны. Бо без датацый некаторыя з іх могуць задумацца над тым, ці патрэбная ім Расея.
Палітолаг таксама мяркуе, што ЗША ведаюць, які сапраўдны стан эканомікі Расеі і такім чынам спрабуюць ціснуць на яе. Аднак Пуцін усё роўна прадаўжае «быкаваць», бо думае, што пераможа ў такой пагоні.
– Глядзіце, там падаюць чыгуначныя перавозкі. Гэта азначае, што не так усё добра ў эканоміцы. А гэта прыкметы таго, што нават на тым, што перавозяцца вайсковыя грузы, не ўсё так добра. А далей выдаткі. Іх выдаткі на абарону і на вайну большыя, чым у Савецкім Саюзе. І пры падзенні кошту нафты, калі яна рэальна ўлупіць недзе там ніжэй за 30 даляраў, гэта вельмі добрая сітуацыя для нас, – падкрэсліў ён.