8 красавiка 2025, aўторак, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Украіна максімальна павялічвае выпуск дронаў

Зяленскі: Украіна максімальна павялічвае выпуск дронаў

У тым ліку дальнабойных беспілотнікаў.

Украіна максімальна павялічвае вытворчасць дронаў. Сярод іншага, гэта датычыцца і дальнабойных беспілотнікаў, заявіў у вечаровым звароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Паводле словаў кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, сёння ён правёў Стаўку вярхоўнага галоўнага камандзіра.

«Галоўнае – даклады пра вытворчасць дронаў ва Украіне; максімальна павялічваем. Прычым па ўсёй лінейцы дронаў: ад “Мавік” да дальнабойных дронаў, а таксама павялічваем нашы ўкраінскія магчымасці для вытворчасці наземных рабатызаваных комплексаў», – падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі ўдакладніў, што Украіне неабходны сталы, стабільны рост вытворчасці і паставак воінам усіх неабходных частак беспілотнага кампанента. Для гэтага на гэты год ёсць добрыя далягляды.

Дроны на оптавалакне

Паводле ягоных словаў, асобна ва Украіне працуюць над вытворчасцю дронаў на оптавалакне, супраць якіх сістэмы РЭБ бескарысныя.

Толькі з пачатку гэтага года ва Украіне з'явілася 20 новых сертыфікаваных узораў такіх дронаў. Ужо 11 украінскіх прадпрыемстваў асвоілі іх вытворчасць.

Цяпер галоўная задача – дасягнуць самых вялікіх маштабаў вытворчасці і паставак з магчымых. Зяленскі адзначыў, што даручыў заключыць кантракты максімальна.

«Пазітыўная дынаміка ёсць таксама з “дыпстрайкамі” (гаворка пра дальнабойныя дроны – заўв..): канкрэтныя лікі я называць не магу, але за гэты год мы забяспечым неабходны аб'ём для нашых Сілаў абароны», – запэўніў прэзідэнт Украіны.

Ён падзякаваў усім прадпрыемствам і воінам, якія задзейнічаныя ў вытворчасці дронаў і развіваюць беспілотны кампанент.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках