Нафтавы рынак падрыхтаваў балючы ўдар па Крамлі
6- 8.04.2025, 13:03
- 8,844

Грошай у Масквы ўжо няма.
Калі кошт на нафту і далей будзе зніжацца, то неўзабаве ён можа зноў вырасці. Прычына - з рынку пачне знікаць дарагая нафта, ад шматлікіх амерыканскіх сланцавых вытворцаў.
Пра гэта расказаў былы міністр энэргетыкі Расеі і апазіцыйны палітык Уладзімір Мілаў у эфіры 24 канала.
«Гэта сур'ёзна ўдарыць па Уладзіміру Пуціну. Напрыклад, летась сукупны экспарт нафты і нафтапрадуктаў прынёс Расеі 200 мільярдаў даляраў. А цяперашняе падзенне коштаў - гэта прыблізна мінус 50 мільярдаў прыбыткаў на год.
Якія наступствы для бюджэту Расеі
Ён дадаў, што расейская эканоміка запавольваецца. Апошнія звесткі сведчаць аб спыненні прамысловага росту.
«Адзінае, што можа трымаць Пуціна «на плаве», - гэта нафтв. І не абавязкова дарагая, але хаця б такая, што прадаецца ўмоўна прымальным коштам.
Ён адзначыў, што ў 2025 годзе фінансаванне вайны вырасла - прыкладна на траціну ў студзені і лютым у параўнанні з тым жа перыядам летась. Гэта ўказвае на неабходнасць пастаяннага павелічэння вайсковага бюджэту. Але калі нафта таннее - не стае грошай.
Мілаў зазначыў, што цана на 50 даляраў за барэль ставіць пад сумненне магчымасць фінансавання вайсковага бюджэту ў цяперашніх аб'ёмах. А вайсковыя выдаткі маюць тэндэнцыю да пастаяннага росту.
Неабходнае індэксаванне выплат вайскоўцам, бо інфляцыя абясцэньвае іх даходы.
Чаму нізкая цана прыводзіць да імклівага росту
Калі ж кошт упадзе яшчэ ніжэй - скажам, да 40 даляраў за барэль - узнікае парадаксальная сітуацыя. Здавалася б, яшчэ горш, але гэта можа выклікаць хуткае скарачэнне здабычы нафты, што, у сваю чаргу, справакуе далейшы рост коштаў - да 60 - 70 і больш даляраў за барэль.
«Найлепшым варыянтам будзе захаванне кошту на ўзроўні 50 даляраў - гэта можа стаць стабільным узроўнем на працяглы перыяд. Калі ж кошт упадзе да 40 і ніжэй - магчымы імклівы рост да ўзроўняў, больш камфортных для Пуціна», - заявіў Уладзімір Мілаў.
Ён падкрэсліў, што стабілізацыя кошту на ўзроўні 50 даляраў за барэль на працягу доўгага часу - гэта ідэальны сцэнар для Украіны. Гэта будзе азначаць істотнае скарачэнне фінансавых рэсурсаў для Пуціна, без глабальных збояў у сусветнай здабычы нафты і без скокаў коштаў.