У Расеі пачалося падзенне рубля
12- 8.04.2025, 17:55
- 22,114

Абвал нафты балюча ўдарыў па эканоміцы.
Расейскія ўлады пачалі адкрыта казаць аб сур'ёзных рызыках для эканомікі праз падзенне коштаў нафты.
Цэнтрабанк РФ папярэджвае: развязаная ЗША тарыфная вайна пагражае не толькі сусветнаму гандлю, але і здольнасці Крамля падтрымліваць бюджэт і ваенныя выдаткі.
За асцярожнай рыторыкай Набіулінай хаваецца куды больш трывожная для Масквы рэальнасць. Аб гэтым піша «Агентство»».
Кошты нафту падаюць, разам з імі і апора бюджэту. Кіраўніца Цэнтрабанка Эльвіра Набіуліна падчас сустрэчы з дэпутатамі Дзярждумы прызнала: падзенне коштаў нафты, выкліканае новымі тарыфамі ЗША і пастановай ОРЕС+ павялічыць здабычу, уяўляе рэальную пагрозу для расейскай эканомікі. «Калі эскалацыя тарыфных войнаў працягнецца, гэта прывядзе да зніжэння сусветнага гандлю і як следства попыту на нашы энэрганосьбіты, таму тут рызыкі ёсць», – заявіла Набіуліна, пазбягаючы рэзкіх фармулёвак, але відавочна намякаючы на сур'ёзнасць становішча.
Рынак нафты руйнуецца хутчэй, чым чакаў Крэмль Пасля таго, як Белы дом увёў імпартныя тарыфы, а краіны ОРЕС+ пачалі імкліва нарошчваць здабычу, кошты нафты абрынуліся. За чатыры гандлёвыя сесіі кошт маркі Brent упаў на 15%, да 64 даляраў за барэль.
Яшчэ мацней пацярпела расейская нафта: кошт Urals абрынуўся да 53 даляраў, гэта мінімум з чэрвеня 2023 года і амаль на 17 даляраў ніжэй за ўзровень, закладзены ў бюджэт РФ на 2025 год. Кошт расейскай нафты маркі Urals упаў да 53 даляраў за барэль. Гэта самая нізкая цана з чэрвеня 2023 года, і гэта значна ніжэй за цану нафты, закладзенай у бюджэт Расеі на гэты год (69,7 даляра за бараль). Тыдзень таму Urals каштаваў 67 даляраў за барэль.
Вонкава спакойная рыторыка хавае паніку
Нягледзячы на стрыманыя заявы, расейскія ўлады ўжо не ў стане ігнараваць тое, што адбываецца. Падзенне рубля, змена прагнозу па нафце ад вядучых сусветных банкаў і трывожныя намёкі Цэнтрабанка ўсё больш нагадваюць сцэнар пачатку новага сістэмнага крызісу.
Паводле інфармацыі Bloomberg, свае прагнозы па нафце перагледзелі Goldman Sachs, Morgan Stanley і Societe Generale, і ўсе яны чакаюць далейшага зніжэння коштаў. Рызыкі, пра якія не гавораць услых. Паводле інфармацыі СМІ, яшчэ ў канцы сакавіка Цэнтрабанк накіраваў ва ўрад папярэджанне: сітуацыя можа нагадаць абвал 1980-х гадоў, які стаў адной з прычын краху СССР. Публічна гэты даклад не каментуецца. Але нават у парламенцкіх фармулёўках «рызыкі ёсць» гучыць недвухсэнсоўны сігнал: усё ідзе паводле самага трывожнага сцэнару.
Пагроза для ваеннага бюджэту і вайны ва Украіне
Траціна федэральнага бюджэту Расеі будуецца на даходах ад нафты і газу. Значнае скарачэнне нафтавых паступленняў можа паставіць пад удар як выкананне сацыяльных абавязацельстваў, так і фінансаванне вайны ва Украіне.
Reuters проста паказвае: нізкія кошты нафты могуць стаць часткай амерыканскай стратэгіі ціску, каб прымусіць Маскву пайсці на саступкі. Вашынгтон рыхтуе наступны крок. На наступным тыдні міністр энэргетыкі ЗША Крыс Райт адпраўляецца на Блізкі Усход: у Савудаўскую Арабію, Катар і ААЭ.
Паводле інфармацыі Reuters, мэта паездкі - дамовіцца аб павелічэнні паставак нафты на сусветны рынак. Гэта можа яшчэ мацней абрынуць каціроўкі і абвастрыць сітуацыю для Расеі.
Фінансавая сістэма на мяжы новага шоку. На фоне нафтавага абвалу афіцыйны курс рубля таксама асеў: з 3 красавіка ён страціў 63 капейкі да даляра.
Такая дынаміка адлюстроўвае панічныя чаканні як сярод інвестараў, так і сярод саміх расейскіх чыноўнікаў, якія ўсё часцей агучваюць трывожныя сігналы, імкнучыся не называць рэчы сваімі імёнамі.