У берасцейскім каледжы правялі паказальны суд паводле палітычнага артыкула
11- 8.04.2025, 15:07
- 10,636

Мужчыну абвінавацілі ў «публічнай абразе» Лукашэнкі.
Суд Маскоўскага раёна Берасця 2 красавіка правёў выязное пасяджэнне ў актавай зале політэхнічнага каледжа Берасцейскага тэхналагічнага ўніверсітэта. Мужчыну, імя якога не вядомае, было выстаўленае абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 368 КК (публічная абраза Лукашэнкі), піша BG.media.
У чым канкрэтна абвінавачвалі мужчыну, у прэс-службе не расказалі. Суддзя Марыя Аліферук прызнала яго вінаватым і прызначыла два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).
Прысуд не ўступіў у законную сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны.
Працэс над мужчынам быў «паказальным» - перад навучэнцамі політэхнічнага каледжа.
.png)