«Гэта робіцца з роспачы»: стала вядома аб крытычнай сітуацыі войска РФ
1- 8.04.2025, 16:13
- 10,824

Украіна выкарыстоўвала такую тактыку толькі аднойчы.
Расейская Федэрацыя вымушаная ўзрываць масты і дамбы на тэрыторыі Белгародскай і Бранскай абласцей, каб стрымаць прасоўванне ўкраінскіх войск.
«Расейскія ваенкары паведамляюць, што на Браншчыне ідзе цэлая кампанія па падрыве мастоў і плацін. Я ўпэўнены, што гэта не адбываецца без прычыны. «Radio NV»
Эксперт таксама нагадаў, што Украіна выкарыстоўвала такую тактыку толькі аднойчы - у пачатку поўнамаштабнага ўварвання, калі ўзарвалі плаціну паблізу Ірпеню.
«Тады стаяла пытанне, ці не ўвойдуць ворагі ў Кіеў. Тыя, хто аддалі загад узарваць плаціну, фактычна выратавалі сталіцу. Іх войска не можа спыніць нас у Белгародскай і Бранскай абласцях. Цяпер уся надзея толькі на ландшафт», — дадаў ён.
Што тычыцца сітуацыі ў Белгародскай вобласці, то ў сакавіку расейскія ваенкары пачалі казаць аб «складанай сітуацыі» ў гэтым рэгіёне. Яны паведамлялі аб наступленні ўкраінскіх сіл і адзначалі поспехі УСУ ў гэтым кірунку.