«Белтэлекам» падвысіў шэраг тарыфаў
2- 8.04.2025, 16:53
- 4,804

Падаражэлі тэлефонныя званкі і не толькі.
З 8 красавіка «Белтэлекам» падняў тарыфы на асобныя паслугі.
Сярод іншага падаражэлі тэлефонныя званкі - як па краіне, так і за яе межамі.
Напрыклад, абаненцкая плата за звычайны хатні тэлефон вырасла з 3,88 да 4,05 рубля на месяц. Кошт хвіліны мясцовага тэлефоннага злучэння ўзнялі з 0,8 да 0,85 капейкі. Хвіліна міжгародняй сувязі па Беларусі стала каштаваць 2,2 капейкі замест 2,1.
Выраслі тарыфы таксама для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў - за доступ у інтэрнэт. Так, 1 Кбіт/с абыдзецца:
• на хуткасці да 2 Мбіт/с уключна - 0,0184 рубля;
• на хуткасці звыш 2 да 6 Мбіт/с - 0,0164 рубля;
• на хуткасці звыш 6 да 10 Мбіт/с уключна - 0,0096 рубля;
• на хуткасці звыш 10 Мбіт/с - 0,0068 рубля.
Новая абаненцкая плата за выдачу порта Ethernet на месяц складае 5,25 рубля.
«Белтэлекам» раней паведамляў, што падвышэнне не закранае тарыфы на такія паслугі, як стацыянарны шырокапалосны доступ у сетку Інтэрнэт (byfly), пакеты паслуг электрасувязі, відэаканферэнцыя, цэнтр «Відэакантролю», «Разумны прыпынак».