17 красавiка 2025, Чацвер, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль $60 трлн за грам: названыя самыя дарагія рэчывы на Зямлі

6
Амаль $60 трлн за грам: названыя самыя дарагія рэчывы на Зямлі
ілюстрацыйнае фота

Многія з іх недаступныя для звычайнага продажу.

Эксперты BBC BBC Science Focus склалі спіс самых дарагіх матэрыялаў на Зямлі, многія з якіх недаступныя для звычайнага продажу.

На першым месцы знаходзіцца антыматэрыя, кошт якой складае неймаверныя $59,8 трлн за грам. Яна была ўпершыню выяўленая ў 1932 годзе навукоўцам Карлам Андэрсанам.

Пры сутыкненні матэрыі і антыматэрыі адбываецца поўнае знішчэнне абедзвюх, якое ператварае іх у чыстую энэргію - самы эфектыўны спосаб яе атрымання. Высокі кошт антыматэрыі тлумачыцца складанасцю яе вытворчасці.

Для гэтага выкарыстоўваюцца паскаральнікі часціц, такія як Вялікі адронны калайдэр, будаўніцтва якога каштавала $5,49 млрд, а яго штогадовае абслугоўванне патрабуе амаль $977 тысяч. У выніку за год удаецца вырабіць менш за нанаграм антыматэрыі.

На другім месцы - эндаэдральныя фулерэны на аснове атама азоту, кошт - $134 млн за грам. Гэтае рэчыва распрацавалі навукоўцы з Designer Carbon Materials пры Оксфардскім універсітэце.

Фулерэны ўяўляюць сабой малекулы, якія складаюцца з 60 атамаў вугляроду, арганізаваныя ў замкнёную структуру, якая нагадвае клетку. Яны могуць быць скарыстаныя для стварэння мініяцюрных атамных гадзіннікаў, якія стануць асновай спадарожнікавай навігацыі.

Трэцяе месца займае каліфорній-252, які каштуе $25,6 млн за грам. Гэты ізатоп не сустракаецца ў прыродзе і можа быць атрыманы толькі ў ядзерных рэактарах ці паскаральніках часціц.

З'яўляецца магутнай крыніцай нейтронаў - адзін мікраграм здольны вырабляць амаль 139 млн нейтронаў за хвіліну, што робіць яго важным для медыцыны, асабліва ў лячэнні рака.

Узоры астэроіда Бэну каштуюць $9,6 млн за грам і могуць змяшчаць інфармацыю аб зараджэнні жыцця на Зямлі. Чырвоныя брыльянты ацэньваюцца на $4,7 млн за грам; усяго ў свеце налічваецца менш за 30 такіх камянёў. Іх унікальны колер узнікае дзякуючы ўзаемадзеянню святла з дыяментам.

Ізумруды, рубіны і сапфіры каштуюць $483 тысячы за грам і часта выкарыстоўваюцца ў ювелірных вырабах.

Нарэшце, гелій-3 каштуе $96 тысяч за грам, і чакаецца, што ў будучыні яго кошт дасягне $3 млн за грам. Гэта рэчыва сустракаецца ў атмасферы Зямлі вельмі рэдка і ўтвараецца ў выніку радыеактыўнага распаду ізатопа вадароду трыцію.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках