17 красавiка 2025, Чацвер, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зняў з пасады начальніка міліцыі Менскай вобласці

12
Лукашэнка зняў з пасады начальніка міліцыі Менскай вобласці

Падрабязнасці.

Аляксандр Лукашэнка прызначыў генерал-маёра міліцыі Аляксандра Астрэйку начальнікам Акадэміі МУС. Пры гэтым ён вызвалены ад пасады начальніка ўправы ўнутраных спраў Менскага аблвыканкама, паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

Аляксандр Астрэйка - ураджэнец Капыльшчыны, выпускнік Менскай вайскова-палітычнай вучэльні і Акадэміі МУС. Пачынаў службу ўчастковым, прайшоў шлях да начальніка РАУС у Слуцку і Салігорску, пасля стаў намеснікам начальніка УУС Менаблвыканкама. З 2021 года - яго кіраўнік, з 2018-га - генерал-маёр міліцыі.

На месца Астрэйкі прызначаны цяперашні начальнік управы ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Андрэй Любімаў. А ягоную пасаду зараз зойме палкоўнік міліцыі Максім Субота.

Указ аб кадравых перастаноўках у сістэме МУС Лукашэнка падпісаў 8 красавіка.

Нагадаем, ранейшы начальнік Акадэміі МУС генерал-маёр міліцыі Аляксандр Васільеў быў вызвалены ад пасады 12 сакавіка. Указам Лукашэнкі ён быў залічаны ў распараджэнне міністра ўнутраных спраў.

Да апошніх прызначэнняў у сацсетках ВНУ намеснік Васільева Аляксей Башан называўся выканаўцам абавязкаў на пасадзе начальніка Акадэміі МУС.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках