13 красавiка 2025, Нядзеля, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі мыты 104% для Кітая

69
ЗША ўвялі мыты 104% для Кітая

Спаганяць мыты пачнуць з 9 красавіка.

ЗША ўводзяць мыты памерам 104% для Кітая, бо краіна не зняла захады ў адказ на амерыканскія мыты памерам 34%, паведаміў журналіст Fox Business Эдвард Лоўрэнс у Х. Такую самую інфармацыю прыводзіць і Bloomberg са спасылкай на прадстаўніка адміністрацыі.

«Прэс-сакратар Белага дому заявіў, што дадатковыя мыты памерам 104% пачалі дзеянне апоўдні паводле ўсходняга часу (19-я паводле Менска. – Заўвага.), паколькі Кітай не зняў захады ў адказ», – паведаміў Лоўрэнс.

Спаганяць мыты пачнуць з 0.01 9 красавіка, як і ў выпадку з іншымі краінамі, супраць якіх таксама ўведзеныя люстраныя тарыфы.

2 красавіка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра ўвядзенне ўзаемных мытаў датычна тавараў з дзесяткаў краінаў. Ужо пачала дзейнічаць базавая стаўка 10 адсоткаў, але для некаторых дзяржаваў тарыф будзе вышэйшы. Напрыклад, для Кітая была абвешчаная мыта 34% – і Пекін увёў такую самую ў адказ.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках