17 красавiка 2025, Чацвер, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нібыта Снежная Каралева прайшла»

«Нібыта Снежная Каралева прайшла»

На адным з надзелаў пад Гародняй барацьба з замаразкам пайшла не паводле плану.

Надвор'е на гэтых выходных здзіўляла. Яшчэ ў пятніцу, 4 красавіка, было амаль па-летняму цёпла, а субота пачалася з удараў стыхіі. Гародні даволі пашанцавала, абышлося прынамсі без моцных снегападаў.

Але начныя замаразкі маглі нашкодзіць раслінам, асабліва тым дрэвам, што ўжо прачнуліся ад зімовай спячкі і пачалі цвісці. Ці можна абараніць іх ад начнога холаду? Так, ёсць некалькі варыянтаў. Нехта, напрыклад, ахутваў кожны куст ці дрэва.

Але ёсць і іншы эфектыўны спосаб: так званае верхняе абрашэнне. Як яно працуе? Калі чакаюцца замаразкі, то расліны пачынаюць апырскваць вадой, напрыклад, праз сістэму аўтаматычнага паліву.

Нават калі на вуліцы «мінус» пару градусаў, то вада дапамагае раслінам не змерзнуць, падтрымлівае ў іх тэмпературу ў раёне нуль або вышэй. Галоўнае, не перапыняць паліў ні на хвіліну і выконваць іншыя патрабаванні.

Так і зрабіў чытач Newgrodno.by на сваім надзеле ў вёсцы Стрыеўка. Праўда, як высветлілася ўжо раніцай, на некалькіх прыладах фарсункі былі настроеныя неналежным чынам. Таму пасля ночы мужчыну чакаў сюрпрыз. Частка надзелу ператварылася ў зімовае царства.

Тоўстай скарынкай лёду былі пакрытыя і дрэвы, і трава вакол: яны ператварыліся ў мудрагелістыя скульптуры. Кантрасту дадавалі яркае вясновае сонца і багацце зеляніны вакол. Здавалася, што на гэты невялікі надзел уначы прызямлілася Снежная Каралева.

Глядзіцца ўсё сапраўды чароўна. А што ж з раслінамі?

«На жаль, два дрэвы пад вагой лёду зламаліся. Але калі ўсё за сёння растане, то, думаю, што ўсё будзе нармальна», – расказаў уладальнік надзелу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках