Украіна сфармавала сваю пазіцыю датычна дамовы з ЗША аб нетрах
2- 8.04.2025, 21:10
- 6,678

Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Украіны.
Украіна ўжо выпрацавала сваю пазіцыю датычна дамовы са Злучанымі Штатамі Амерыкі аб рэдказямельных металах і фармуе групу, якая паедзе на перамовы ў Вашынгтон.
Пра гэта міністр замежных справаў Украіны Андрэй Сібіга заявіў у каментары «Укрінфарму».
«З украінскага боку будзе фіналізаваны склад перамоўнай групы, якая найбліжэйшым часам адбудзе ў Вашынгтон для прадметнага абмеркавання прапанаванага амерыканскім бокам тэксту пагаднення. Мы выпрацавалі ўжо сваю пазіцыю, таксама сваю візію датычна тэксту будучай дамовы», – сказаў Сібіга.
Ён падкрэсліў, што будучае пагадненне павінна быць узаемавыгадным, адпавядаць інтарэсам абодвух бакоў, а таксама не павінна супярэчыць курсу Украіны на еўраінтэграцыю.
«Гэта адна з прынцыповых пазіцый для ўкраінскага боку», – падкрэсліў міністр.
Сібіга таксама пацвердзіў, што будзе абраная адна з асноўных юрыдычных кампаній, якая будзе суправаджаць перамоўны працэс.
Паводле ягоных словаў, у склад дэлегацыі, якая паедзе ў Вашынгтон, будзе ўключаны прадстаўнік МЗС Украіны.