17 красавiка 2025, Чацвер, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Эканоміка Расеі імкліва тармозіць

4
Reuters: Эканоміка Расеі імкліва тармозіць

Найбольшае скарачэнне фіксуюць у транспарце, аптовым гандлі і здабычы карысных выкапняў.

Расейская эканоміка запаволіла тэмпы росту

На працягу апошніх месяцаў эканоміка Расеі значна замарудзіла тэмпы росту. Экспэрты мяркуюць, што яна можа сутыкнуцца з далейшымі праблемамі, калі падзенне коштунафту і глабальныя рынкавыя ўзрушэнні будуць працягвацца.

Пра гэта піша выданне Reuters.

Журналісты спасылаюцца на апошнія эканамічныя звесткі і аналітычныя справаздачы.

Так, на працягу двух гадоў расейская эканоміка расла больш як на 4 адсоткі штогод. Гэта адбывалася ў асноўным за кошт дзяржаўных выдаткаў на вайну ва Украіне. Аднак у цывільных сектарах эканомікі РФ узнік дэфіцыт працоўнай сілы, што выклікала ціск інфляцыі. Таму інфляцыя перавысіла 10 адсоткаў. Цэнтральны банк РФ падняў уліковую стаўку да 21% – самы высокі ўзровень з пачатку 2000-х.

У той жа час падае цана на асноўны экспарт Расеі - нафту.

Са слоў эканамістаў, далейшае падзенне коштаў на энэрганосьбіты можа яшчэ больш узмацніць рызыкі для эканомікі Расеі.

Звесткі, абнародаваныя на мінулым тыдні, сведчаць аб запаволенні: у лютым ВУП вырас усяго на 0,8 адсотка ў гадавым вымярэнні, у студзені гэты паказчык складаў 3 адсоткі, што з'яўляецца самым нізкім узроўнем з сакавіка 2023 года.

Найбольшае скарачэнне фіксуюць у транспарце, аптовым гандлі і здабычы карысных выкапняў. Прамысловая вытворчасць вырасла толькі на 0,2 адсотка, тады як у студзені было 2,2 адсотка.

Прыкметы спаду становяцца ўсё больш відавочнымі, гавораць аналітыкі Raiffeisen Bank. Ціск на расейскую эканоміку маюць высокія адсоткавыя стаўкі, нястача працоўнай сілы, абмежаваныя вытворчыя магутнасці па-за абаронным сектарам, а таксама працяглыя заходнія санкцыі.

Мінэканомікі РФ ужо гаворыць аб рызыцы тэхнічнай рэцэсіі яшчэ да таго, як атрымаецца стрымаць інфляцыю.

Цяпер дынаміку эканомікі часткова падтрымліваюць толькі абаронна-прамысловы комплекс і сектары, звязаныя з імпартазамяшчэннем. Астатнія галіны знаходзяцца ў стане стагнацыі, якая доўжыцца з 2013 года.

Апытанне Reuters сведчыць, што ў 2025 годзе ВУП Расеі можа запаволіцца да 1, 7% (у 2024 было 4, 1%). Мінэканомікі РФ чакае 2, 5%, а Цэнтрабанк - 1-2%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках