20 красавiка 2025, Нядзеля, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі другі тэмпературны рэкорд за месяц

1
У Беларусі другі тэмпературны рэкорд за месяц

Прырода не перастае здзіўляць.

Мінулая ноч у Беларусі стала самай халоднай за апошнія 62 гады, а месяц таму здарыўся самы спякотны дзень, піша «Белсат».

Ноч з 8 на 9 красавіка стала рэкордна халоднай для Беларусі: у Клічаве (Магілёўская вобласць) слупок апусціўся да -11,5°С.

Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў Верхнядзвінску 9 красавіка 1963 года, калі ноччу тэмпература апусцілася да -10,7°С, вынікае з архіўных звестак Белгідрамета.

Усё гэта ўдвая дзіўна з улікам таго, што 10 сакавіка ў Беларусі зафіксавалі тэмпературны рэкорд за ўсю гісторыю метэаназіранняў: +20,3°С у Драгічыне.

Пры гэтым да рэкорднага холаду Беларусь сёлета не дабралася. У студзені 1940 года тэмпература апускалася да -42,2°С у пасёлку Слаўнае Талачынскага раёна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках