18 красавiка 2025, Пятніца, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як захаваць рухавік аўтамабіля і павялічыць ягоны рэсурс

21
Як захаваць рухавік аўтамабіля і павялічыць ягоны рэсурс

Дапаможа просты хітрык.

Аб простым правіле, якое павялічыць рэсурс рухавіка, піша сайт Zubr .

Пасля прыпынення варта даць матору папрацаваць хаця б 30-60 секунд. Гэта дазволіць павялічыць рэсурс рухавіка і пазбегнуць нятаннага рамонту.

Асабліва гэты хітрык актуальны для сучасных рухавікоў з турбанаддувам. Турбіна працуе на вельмі высокіх абарачэннях і мае інэрцыю. Пры выключэнні рухавіка спыняецца падача алівы, якая не толькі змазвае яго, але і астуджае.

Перагрэў турбіны прыводзіць да хутчэйшага выхаду яе з ладу. Як вядома, новыя турбіны для аўто звычайна досыць нятанныя.

Зрэшты, і атмасферныя рухавікі нельга глушыць адразу пасля прыпынення. Рэч у тым, што пры выключэнні запальвання спыняецца цыркуляцыя астуджальнай вадкасці і алівы.

Нераўнамернае размеркаванне цяпла і адсутнасць змазкі прыводзяць да паскоранага зносу розных дэталяў. Асабліва гэта тычыцца так званых гарачых рухавікоў, якія патрабуюць узмоцненага астуджэння і адчувальныя да перагрэву. Калі ж даць матору папрацаваць на халастых абарачэннях, то можна падоўжыць жыццё гэтых вузлоў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках