20 красавiка 2025, Нядзеля, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча ўкладзе 700 млн еўраў у вытворчасць боепрыпасаў

1
Польшча ўкладзе 700 млн еўраў у вытворчасць боепрыпасаў

Варшава таксама атрымала замову на пастаўку 18 тысячаў тонаў трацілу для ЗША.

Польшча інвестуе 3 млрд злотых (700 млн еўраў) у новыя заводы для вытворчасці боепрыпасаў калібру 155 мм, >паведаміўЦэзарый Томчык. Ён таксама расказаў, што рэспубліка атрымала заказ на пастаўку 18 тыс. тонаў трацілу для ЗША коштам 1,2 млрд злотых (блізу 280 млн еўраў). Кантракт прымеркаваны на тры гады. «Гэта прарыў у польска-амерыканскім альянсе і вялікі крок для нашай ваеннай прамысловасці», – адзначыў Томчык, нагадаўшы, што Польшча з'яўляецца найбуйнейшай вытворцай трацілу ў NATO.

У сакавіку прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск абвясціў пра планы павялічыць нацыянальнае войска больш чым удвая – да паўмільёна чалавек. Краіна ўжо валодае трэцімі ў памеры ўзброенымі сіламі ў NATO пасля ЗША і Турцыі, а таксама займае 1-е месца ў выдатках на абарону – 4,1 адсотка ВУП. У 2025 годзе ўрад плануе выдаткаваць на гэтыя мэты 186,6 млрд злотых ($ 46,4 млрд), або 4,7% ВУП. Усе гэтыя захады былі ўжытыя на фоне росту пагрозы з боку Расеі. Як адзначаў Туск, у яго «няма сумневаў», што Крэмль праводзіць маштабнае пераўзбраенне і мабілізацыю войсак, каб мець магчымасць напасці на кагосьці «значна буйнейшага» за Украіну ў найбліжэйшыя тры-чатыры гады.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках