Трамп абвясціў пра павышэнне мытаў для Кітая да 125%
79- 9.04.2025, 20:32
- 28,818

Яны пачынаюць дзеянне «неадкладна».
ЗША паднімаюць мыты для Кітая да 125%, абвясціў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп у сацсетцы TruthSocial.
«Зыходзячы з адсутнасці павагі, якую Кітай праявіў да сусветных рынкаў, я павышаю тарыф, што спаганяецца з Кітая Злучанымі Штатамі Амерыкі, да 125%, якія пачынаюць дзеянне неадкладна», – напісаў ён.
Прэзідэнт дадаў, што Кітай, верагодна, хутка зразумее, што сітуацыя, «калі ён абкрадваў ЗША і іншыя краіны», больш непрымальная.
На дзень раней, 8 красавіка, Трамп падняў мыты для Пекіна сумарна да 104%. КНР адказаў павышэннем тарыфаў на амерыканскія тавары памерам да 84%.