1 траўня 2025, Чацвер, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Адміністрацыя Трампа ўпершыню ўхваліла продаж зброі Украіне

2
СМІ: Адміністрацыя Трампа ўпершыню ўхваліла продаж зброі Украіне

На 50 мільёнаў даляраў.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа апавясціла Кангрэс аб намеры даць дазвол на экспарт абароннай прадукцыі ва Украіну праз прамыя камерцыйныя продажы (DCS) на суму 50 мільёнаў даляраў.

Пра гэта паведамляе выданне Kyiv Post са спасылкай на крыніцы ў дыпламатычных колах.

Адзначаецца, што гэта адбылося ўпершыню з моманту вяртання Трампа ў Белы дом больш за 100 дзён таму. Дагэтуль у адміністрацыі ЗША ўважалі за прыярытэт спыненне вайны ва Украіне дыпламатычным шляхам, а не вайсковай падтрымкай.

«Усе прамыя камерцыйныя продажы (DCS) працуюць ціха; пра іх не абвяшчаюць публічна, як аб продажы вайсковай тэхнікі за мяжу. Навіна тут у тым, што [продаж зброі ЗША] працягваецца, нягледзячы на ўсе прагнозы, што Трамп цалкам адрэжа Украіну», - сказаў выданню аналітык у бяспецы даследчай групы Tochnyi.

Адзначаецца, што паведамленне аб дазволе на продаж зброі Украіне на суму 50 мільёнаў даляраў было пададзенае Кангрэсу ў адпаведнасці з Законам аб кантролі за экспартам узбраення, які дае прэзідэнту ЗША паўнамоцтвы кантраляваць імпарт і экспарт абаронных тавараў і паслуг. Адпаведнае афіцыйнае апавяшчэнне паступіла ў Кангрэс ад Управы заканадаўчых спраў Дзяржаўнага дэпартамента ЗША.

Даследчык абароннай палітыкі і бяспекі ў некамерцыйнай, непартыйнай даследчай арганізацыі Rand Corporation Майкл Сесіра мяркуе, што калі вайсковая дапамога ЗША Украіне будзе прадаўжацца - незалежна ад таго, ці ідзе гаворка аб падаўжэнні папярэдніх пакетаў дапамогі або выкарыстанні прэзідэнцкага механізму экстранай перадачы зброі, - гэта толькі ўзмоцніць пазіцыі ЗША ў перамовах.

«Адміністрацыя Трамп неаднаразова заяўляла аб сваім імкненні да працяглага спынення агню ва Украіне. Для дасягнення гэтай мэты ЗША патрэбны вагары ўплыву як на Кіеў, так і на Маскву», - сказаў Сесіры ў каментары Kyiv Post.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках