1 траўня 2025, Чацвер, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін прабрахаўся і выдаў, кім напраўду з'яўляецца

3
Пуцін прабрахаўся і выдаў, кім напраўду з'яўляецца

Расейскі дыктатар зрабіў самавыкрывальную заяву.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін чарговым разам прабрахаўся. Спрабуючы абвінаваціць Украіну, ён прызнаўся, кім напраўду з'яўляецца.

Гучную заяву расейскі ўзурпатар зрабіў 30 красавіка, выступаючы перад дзецьмі на асветніцкім марафоне «Веды. Першыя», піша Dialog.UA.

Пуцін сцвярджаў, што нацыяналізм - гэта нібыта «першая стадыя нацызму». «Гэта першы крок! Таму што нацыяналізм заснаваны не проста на любові да прадстаўнікоў свайго этнасу, а на нянавісці да іншых», - заявіў расейскі дыктатар.

Яму тут жа згадалі фразу, агучаную ў 2014 годзе на пасяджэнні клуба «Валдай». Тады Пуцін сцвярджаў, што з'яўляецца «самым вялікім нацыяналістам у Расеі». Падобную фразу ён паўтарыў і ў 2018 годзе.

Цяперашняя змена рыторыкі Пуціна - гэта прапагандысцкая няўдача. Спроба апраўдаць агрэсію супраць Украіны «дэнацыфікацыяй» з трэскам правалілася і не выклікае даверу нават унутры РФ. Таму зараз Пуцін спрабуе пераканаць, што любоў украінцаў да сваёй краіны - гэта дрэнна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках