WSJ: У Tesla шукаюць замену Маску
9- 1.05.2025, 11:35
- 2,560

У кампаніі гэта адмаўляюць.
Пасля сур'ёзнага падзення акцый Tesla рада дырэктараў кампаніі пачала шукаць замену генеральнаму дырэктару Ілану Маску. Чальцы рады дырэктараў звярнуліся ў некалькі фірмаў для падбору кіраўнікоў, каб яны распрацавалі афіцыйную працэдуру пошуку, піша The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы.
Адзначаецца, што апошнім часам у Tesla расла напружанасць: продажы падалі, а Маск праводзіў значную частку свайго часу ў Вашынгтоне, кіруючы Дэпартаментам эфектыўнасці ўрада (DOGE). У мінулым месяцы рада дырэктараў сустрэлася з Маскам і сказала яму, што ён павінен больш часу надаваць Tesla і сказаць пра гэта публічна. Мільярдэр не супраціўляўся.
Журналісты ўказваюць, што на мінулым тыдні кампанія заявіла аб падзенні прыбытку за першы квартал на 71%. Пасля гэтага Маск сказаў фундатарам, што неўзабаве вернецца да сваёй працы ў Tesla.
Тым часам у кампаніі зняпраўджваюць інфармацыю журналістаў аб пошуку замены Маска. Кіраўнік рады дырэктараў Tesla Motors Робін Дэнхалм заявіла, што гэта "абсалютная няпраўда". Сам Маск назваў артыкул "грубым парушэннем этыкі".