У Беларусь ідуць замаразкі
8- 1.05.2025, 15:57
- 9,560

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на найбліжэйшыя тры дні.
Уночы 2 траўня на большай частцы тэрыторыі замаразкі 0…–5°С, месцамі мінімальная тэмпература паветра +1…+4°С; максімальная ўдзень ад +13°С на ўсходзе да +22°С на захадзе.
3 траўня надвор'е будзе вызначаць сістэма франтальных раздзелаў, якая перамяшчаецца з поўдня Балтыйскага мора. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы.
Уначы ад +3°С на ўсходзе да +12°С на паўднёвым захадзе, удзень +15…+22°С.
4 траўня чакаюцца складаныя варункі надвор'я. Будзе пераважна воблачна. На большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі моцныя дажджы, раніцай і ўдзень навальніцы. Вецер месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўночы +2 +8°С, па паўднёвай палове +9+13°С, удзень ад +7°С на паўночным захадзе да +24°С на паўднёвым усходзе.