Амерыканскія вытворцы паставяць Украіне зброю наўпрост
8- 1.05.2025, 14:24
- 16,824

Інфармацыя ўкраінскіх СМІ знайшла пацвярджэнне.
У верхнюю палату Кангрэса ЗША перададзенае паведамленне Дзярждэпартамента аб дазволе на продаж зброі Украіне на суму 50 мільёнаў даляраў або больш, паведамляе «Радио Свобода».
Раней украінскія СМІ са спасылкай на крыніцы пісалі, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа паведаміла Кангрэсу аб намеры дазволіць экспарт абароннай прадукцыі ва Украіну праз прамыя камерцыйныя продажы. Праз такі механізм Кіеў закупіў у амерыканскіх кампаній зброі на суму больш за паўтара мільярда даляраў.
Гэта першая пастанова аб пастаўках зброі Кіеву пасля таго, як ЗША прыпынілі вайсковую дапамогу Украіны для аўдыту.
Выданне Kyiv Post звяртае ўвагу, што Белы дом разблакаваў продажы неўзабаве пасля падпісання паміж краінамі ўгоды аб мінеральных рэсурсах.