УСУ паказалі эпічнае знішчэнне расейскай СПА «Бук-М3»
2- 1.05.2025, 17:13
- 4,284

Яе кошт - $45 мільёнаў.
Выведнікі ўкраінскай брыгады «Чорны лес» адпрацавалі па расейскай устаноўцы супрацьпаветранай абароны (СПА) «Бук-М3». Кошт комплексу перавышае 40 млн даляраў.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал украінскіх Сухаземных войск.
«Гэты «феерверк» ад дэтанацыі БК – следства дакладнага трапляння ў сучасны мабільны ЗРК сярэдняй далёкасці «Бук-М3» войска ворага. Выяўленая выведнікамі «Чорнага лесу», знішчаная дружалюбнымі падраздзяленнямі», - піша брыгада «Чорны лес».
«Бук-М3» - гэта расійскі зенітны ракетны комплекс сярэдняй далёкасці, які з'яўляецца далейшым развіццём сістэмы «Бук-М2». Ён прыняты на ўзбраенне Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі ў 2016 годзе. Комплекс прызначаны для паражэння самалётаў, верталётаў, крылатых і балістычных ракет, а таксама беспілотнікаў ва ўмовах актыўнага радыёэлектроннага процідзеяння.
Комплекс мае палепшаную сістэму кіравання, ракету 9М317М з актыўнай галоўкай саманавядзення, а таксама здольны працаваць у аўтаномным рэжыме.