Вэнс даў ЗША 100 дзён на падрыхтоўку наўпроставых перамоў Расеі і Украіны
22- 1.05.2025, 18:06
- 5,612

РФ і Украіна выставілі свае мірныя прапановы.
ЗША маюць намер знайсці доўгатэрміновае развязанне расейска-ўкраінскай вайны. Пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнт Джэй Ды Вэнс у эфіры Fox News у абмеркаванні вынікаў першых 100 дзён працы новай прэзідэнцкай адміністрацыі.
Першы крок да ўрэгулявання палягае ў выстаўленні кожным бокам уласных мірных планаў, гэта здарылася, распавёў Вэнс: «Украінцы сказалі: «Гэта тое, чаго мы хочам». Расейцы сказалі: «Гэта тое, чаго мы жадаем», і зараз праца дыпламатыі палягае ў тым, каб паспрабаваць нейкім чынам зблізіць гэтыя два бакі».
«Мы збіраемся вельмі старанна працаваць цягам наступных 100 дзён, каб паспрабаваць звесці гэтых хлопцаў разам», – дадаў віцэ-прэзідэнт ЗША.
Дасягненні ЗША прызнаюць і ў Еўропе, падкрэсліў ён. На яго думку, нават тыя, хто не згодны з прэзідэнтам Дональдам Трампам, пагодзяцца: ён адзіны, каму ўдалося дабіцца мірных прапаноў ад Масквы і Кіева, бо перш «гэтыя хлопцы нават не размаўлялі - ні адзін з адным, ні з кім-небудзь яшчэ», а «проста біліся».