Каманда Беларусі ў пляжным футболе з перамогі стартавала на чэмпіянаце свету
- 1.05.2025, 20:15
- 2,052

Беларусы перамаглі гаспадароў турніру.
У сталіцы Сейшэльскіх Астравоў Вікторыі наша каманда аказалася мацнейшай за гаспадароў турніру.
Група «А»
Сейшэльскія Астравы – Беларусь – 3:6 (1:1, 2:3, 0:2)
Галы: Дэ Кетэларэ, 5, Лаброс, 16, Амадэ, 21; Дрозд, 11, 14, 22, Рабко, 15, Брыштэль, 32, Чайкоўскі, 35.
Астравіцяне адкрылі рахунак, але пасля выхаванцы Нікаласа Альварада перахапілі ініцыятыву. Дзякуючы хэт-трыку Арцемія Дразда беларусы пасля другога перыяду вялі 4:3, а ў заключнай частцы сустрэчы галы Ігара Брыштэля і Мікіты Чайкоўскага зафіксавалі перамогу нашай каманды.
У іншым паядынку групы «А» каманда Японіі адолела гватэмальцаў з лікам 6:2. У наступным матчы 3 траўня беларусы памераюцца сіламі з японцамі.