2 траўня 2025, Пятніца, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі пра пагадненне з ЗША: Гэта першы вынік ватыканскай сустрэчы з Трампам

6
Зяленскі пра пагадненне з ЗША: Гэта першы вынік ватыканскай сустрэчы з Трампам

Прэзідэнт Украіны заявіў, што пагадненне аб нетрах падпісанае на справядлівых умовах.

У відэазвароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што падпісанне эканамічнага пагаднення з ЗША – гэта першы вынік ягонай сустрэчы з прэзідэнтам Дональдам Трампам у Ватыкане.

«Сёння былі даклады нашай урадавай каманды пра эканамічнае партнёрства са Злучанымі Штатамі Амерыкі. Пагадненне ёсць, падпісанае, будзе накіраванае на ратыфікацыю ў Вярхоўную Раду Украіны, і мы зацікаўленыя ў тым, каб не было з пагадненнем ніякіх прамаруджанняў.

Нашы прадстаўнікі – перш за ўсё першая віцэ-прэм'ерка Юлія Свірыдзенка, каманда Міністэрства эканомікі, таксама Міністэрства фінансаў, Міністэрства юстыцыі – усе папрацавалі вельмі добра. Пагадненне значна змянілася ў працэсе падрыхтоўкі. Цяпер гэта сапраўды раўнапраўнае пагадненне, якое стварае магчымасць для інвестыцый у Украіну – даволі важкіх, – а акрамя таго, яшчэ і для істотнай мадэрнізацыі вытворчасцяў ва Украіне і, што не менш важна, мадэрнізацыі юрыдычных практык у нашай дзяржаве.

У пагадненні няма пазыкі і ствараецца Фонд – Фонд аднаўлення, які будзе інвеставаць ва Украіну і зарабляць менавіта тут. Гэта праца разам з Амерыкай і на справядлівых умовах, калі зарабляць могуць у партнёрстве і ўкраінская дзяржава, і Злучаныя Штаты, якія дапамагаюць нам у абароне.

Мы гаварылі з прэзідэнтам Злучаных Штатаў, з Дональдам Трампам, пра нашу гатоўнасць да заключэння пагаднення – гаварылі на сустрэчы ў Ватыкане. Фактычна цяпер мы маем першы вынік ватыканскай сустрэчы, які робіць яе сапраўды гістарычнай. Вельмі чакаем і іншых вынікаў нашай размовы», – сказаў Зяленскі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках