На фронце за другі дзень пуцінскага «замірэння» адбылося 196 баявых сутыкненняў
- 10.05.2025, 10:08

Генштаб УСУ агучыў падрабязнасці.
Насуперак фэйкаваму пуцінскаму «замірэнню» расейскае акупацыйнае войска працягвае наступ на пазіцыі ўкраінскіх войск. Цягам дня 9 траўня на фронце было зафіксавана 196 баявых сутыкненняў.
Самыя актыўныя баявыя дзеянні захоўваюцца на Навапаўлаўскім і Пакроўскім кірунгках. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Генеральнага штаба УСУ на раніцу 10 траўня.
Цягам дня акупанты нанеслі па пазіцыях украінскіх падраздзяленняў і населеных пунктах 34 авіяўдары, у тым ліку скінулі 69 кіраваных бомб. Акрамя таго, вораг здзейсніў больш за 4100 абстрэлаў, з іх 35 - з рэактыўных сістэм залпавага агню, і прыцягнуў для атак 2174 дроны-камікадзэ. Агрэсар наносіў авіяўдары па раёнах населеных пунктаў Баяра-Ляжачы, Дарашоўка, Манухоўка, Новая Слабада Сумскай вобласці.
У сваю чаргу авіяцыя, ракетныя войскі і артылерыя Сіл абароны Украіны атакавалі сем раёнаў засяроджвання асабовага складу і тэхнікі, адзін пункт кіравання беспілотнымі лятальнымі апаратамі, тры артылерыйскія сістэмы і дзве іншыя важныя цэлі расейскіх захопнікаў.
На Харкаўскім накірунку агрэсар шэсць разоў штурмаваў пазіцыі УСУ пад Ваўчанскам.
На Купянскім кірунку за мінулы дзень адбыліся тры атакі акупантаў. Сілы абароны адбівалі штурмавыя дзеянні ворага пад Загрызавым і Новай Круглякоўкай.
На Ліманскім накірунку вораг атакаваў 17 разоў. Спрабаваў рушыць наперад паблізу Ліпавага, Рэдкадуба, Ямпалеўкі і ў кірунку Грэкаўкі, Новага Свету, Зялёнай Даліны.
На Северскім накірунку цягам дня вораг ажыццявіў восем атак на пазіцыі падраздзяленняў УСУ каля Белагораўкі, Грыгораўкі і Верхнякаменскага.
На Краматорскім кірунку зафіксавана дзесяць баявых сутыкненняў ля Часава Яра, Белай Гары, Курдзюмаўкі і Аляксандра-Шультына.
На Тарэцкім кірунку вораг зладзіў 15 атак непадалёк ад Дачнага, Дзіліеўкі, Шчарбінаўкі і Тарэцка.
На Пакроўскім кірунку ўкраінскія абаронцы спынілі 65 наступальных дзеянняў агрэсара ля населеных пунктаў Александропаля, Наватарэцкага, Котліна, Удачнага, Новааляксандраўкі, Новай Палтаўкі, Проміня, Лізаветаўкі, Дачанскага, Звяровага, Удачнага, Катляроўка, Андрэеўкі, Лысаўкі, Міралюбаўкі, Малінаўкі, Новамікалаеўкі і Траецкага.
На Навапаўлаўскім кірунку Сілы абароны Украіны адбілі 31 атаку на пазіцыі нашых войск паблізу населеных пунктаў Багатыра, Канстанцінопаля, Атраднага, Раўнопаля, Навасёлкі, Свабоднага Поля, Прывольнае і ў накіруку Новаполя, Шаўчэнкі, Зялёнага Поля.
На Гуляйпольскім кірунку за мінулы дзень акупанты наступальных дзеянняў не праводзілі.
На Арэхаўскім накірунку ўкраінскія абаронцы паспяхова адбілі шэсць варожых атак ля Малых Шчарбакоў, Стэпавага і Шчарбакоў.
За мінулы дзень на Прыдняпроўскім кірунку вораг шэсць разоў беспаспяхова спрабаваў прасоўвацца да ўмацаванняў УСУ.
У аперацыйнай зоне на Куршчыне падраздзяленні Сіл абароны Украіны за мінулы дзень адбілі 19 атак расейскіх захопнікаў. Акрамя гэтага, вораг нанёс 13 авіяцыйных удараў з выкарыстаннем 21 кіраванай бомбы, а таксама зладзіў 316 артылерыйскіх абстрэлаў пазіцый нашых войск і населеных пунктаў, у тым ліку адной з рэактыўных сістэм залпавага агню.
На Валынскім і Палескім кірунках прыкмет фармавання наступальных груповак ворага не выяўлена.
Украінскія воіны наносяць акупацыйным войскам адчувальныя страты ў жывой сіле, тэхніцы і актыўна падрываюць наступальны патэнцыял ворага ў тыле. Агулам, за мінулы дзень страты расейскіх захопнікаў склалі 1310 чалавек. Таксама ўкраінскія воіны абясшкодзілі чатыры танкі, сем баявых браняваных машын, 49 артылерыйскіх сістэм, адзін сродак супрацьпаветранай абароны, 36 беспілотных лятальных апаратаў аператыўна-тактычнага ўзроўню і 106 адзінак аўтамабільнай тэхнікі акупантаў.